„Дармаедаў” прымусяць



Міністэрства юстыцыі Беларусі абяцае ўжываць меры прымусовага характару супраць «дармаедаў», якія не аплацяць абавязковы збор. Як заявіў кіраўнік ведамства Алег Сліжэўскі, у выпадку ігнаравання заканадаўства з боку «дармаедаў» да іх будуць ўжывацца меры прымусовага характару дзеля таго, каб спагнаць запазычанасць. Паведамленні пра выплату збору падатковыя органы ўручаць да 1 кастрычніка 2016 году. Заплаціць яго трэба будзе да 15 лістапада.

Паводле прэзідэнцкага дэкрэту, асобы, якія працавалі менш за 183 дні ў год, павінны заплаціць збор у суме 20-ці базавых велічыняў. За нявыплату або няпоўную выплату, «дармаедаў» будуць караць штрафам ад двух да чатырох базавых велічыняў або арыштам да 15-ці сутак.

Беларускае Радыё Рацыя