Другі сход слонімскіх ІП



У аўторак, 12 студзеня, на Слонімскім цэнтральным рынку адбыўся другі ў гэтым годзе сход слонімскіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е на сход прыйшлі каля 50 чалавек.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сход распачаў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які распавёў пра вынікі форуму ІП, які адбыўся 11 судзеня ў Менску. Акрамя Віктара Марчыка на сходзе выступілі іншыя ўдзельнікі форуму, якія станоўча ацанілі яго працу і выступленне старшыні ГА “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Слонімскія ІП поўнасцю падтрымліваюць рашэнні менскага форуму і чакаюць вырашэння на ўзроўні ўраду і адміністрацыі прэзідэнта іх праблемаў. Падчас сходу ў Слоніме індывідуальныя прадпрымальнікі выказалі незадавольненне дзейнасцю Слонімскага райспажыўтаварыства, якому належыць рынак, асабліва, што датычыць розных фінансавых пабораў з прадпрымальнікаў. Таму яны вырашылі ў наступны аўторак, 19 студзеня, зноў сабрацца на сход і па пунктах пераглядзець дамову прадпрымальнікаў з райспажыўтаварыствам.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара.