Дзяржаўныя крамы гандлююць без сертыфікатаў



Слонімскія ІП правялі свой чарговы сход на цэнтральным рынку ў Слоніме. На ім пад праліўным дажджом сабралася больш за 50 чалавек. Сход адкрыў сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык. Выступоўца нагадаў, што на працягу тыдня слонімскія ІП павінны вызначыцца і падрыхтавацца да паездкі на акцыю ІП, якая запланавана на 15 лютага ў Менску.

На сходзе мясцовыя ІП выказвалі незадавальнне тым, што дзяржаўныя крамы гандлююць канфіскатам без належных дакументаў. У слонімскай краме “Ткани” жанчыны-ІП хацелі купіць шлюбную сукенку і патрабавалі сертыфікат, а яго не аказалася. “Ад нас, ІП, патрабуюць менавіта тых дакументаў, якія не маюць дзяржаўныя крамы, але там вольна гандлююць таварам. Чаму?” – выказвалі сваё незадавальненне слонімскія ІП. Хаця на адным з апошніх форумаў у Менску, намеснік міністра гандлю Андрэй Мяшкоў, казаў, калі такія факты ёсць – тэлефанаваць у міністэрства. І нават даў тэлефон. Віктар Марчык па факце ў Слоніме тэлефанаваў шмат разоў у Міністэрства гандлю, але датэлефанавацца не змог.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім