Дзяржгандлю ўсё дазволена?



Падчас забастоўкі прадпрымальнікаў Берасцейскі абласны спажывецкі саюз паставіў у Баранавічы тавары, на якія  не было патрэбных дакументаў, таксама не выконваліся гігіенічныя патрабаванні.

Exif_JPEG_420

Расказвае баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус:

– Прысутнічаў у Баранавічах старшыня Белкаапсаюза. Ён павінен быў наведаць Баранавіцкі кааператыўны рынак. Былі выстаўленыя пяць гандлёвых кропак з Івацэвічаў, Ляхавіч, Ганцавіч, Баранавіч. У іх не было сертыфікатаў якасці.

Паводле Чарнавуса, таксама не было ў прадаўцоў кнігі скаргаў. А бульба, морква, буракі суседнічалі ў адной палатцы з булачкамі і тартамі. Прадаўцы працавалі без спецадзення.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы