Дзяржкантроль высвятляе, каму не выплацілі заробак на Берасцейшчыне



Запазычанасць па заробках. Амаль дзвум тысячам працаўнікоў не былі выплачаныя ў тэрмін грошы на Берасцейшчыне. Такія вынікі праверкі камітэту Дзяржкантролю. Агульная сума запазычанасці склала больш за мільён дэнаменаваных беларускіх рублёў.

„Адразу трэба разабрацца з тым, што гэта за затрымка заробку,” – адзначыў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў:

– Калі затрымка на стратным прадпрыемстве. Калі трэба пагасіць грошы тым, хто працавалі тры дні ў тыдні, або бралі людзі адпачынак за свой кошт, і 2/3 не планавалася і не плацілася, то, канешне, можна і падаць, што дзве тысячы чалавек нейкі заробак не атрымалі. Насамрэч гэта значна большыя запазычанасці, і гэта парушэнне працоўнага заканадаўства.

Прафсаюзны лідар упэўнены, што органы кантролю не палічылі яшчэ затрымкі заробках у межах парушэння кантрактаў, а менавіта, калі працоўны звальняецца, а працадаўца вяртае запазычанасці толькі праз пэўны час праз суд, ці не вяртае ўвогуле з прычыны банкрутства.

Беларускае Радыё Рацыя