Эканамічнае становішча Берасцейшчыны пагаршаецца



Сацыяльна-эканамічнае становішча Берасцейскай вобласці летась пагоршылася. Пазітыўныя зрухі адзначаны толькі ў вытворчасці малака, у ўводзе жылля ў эксплуатацыю ды ў рэалізацыі жывёлы і птушкі на забой. У той жа час амаль на 25% знізіліся інвестыцыі ў асноўны капітал, таваразварот грамадскага харчавання і наведвальнасць рэстаранаў і кавярняў упала на 11%. Старшыня абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў адзначае, што найбольш цяжкая сітуацыя ў рэгіёне назіраецца ў галіне прамысловасці:

– Реальна спыняецца прамысловасць – спыняецца лёгкая прамысловасць, машынабудаўніцтва. Я думаю, што ёсць падзенні і па калгасах, таму што нядаўна я быў у гаспадарках на Бярозаўшчыне, у іх няма дызельнага паліва. А ўжо хутка пасяўная.

Паводле статыстыкі, за лістапад мінулага году сярэдні налічаны заробак па рэгіёне склаў амаль 5 мільёнаў 900 тысяч рублёў. Такім чынам, рэальны заробаў упаў, хоць намінальна налічаны заробак вырас.

Беларускае Радыё Рацыя