Эканаміст: Бюджэтныя артыкулы замарожаны, вядзецца пераразлік



Стан айчыннай эканомікі як ніколі няўстойлівы, – сцвярджаюць беларускія эканамісты. 31-га снежня, у апошні момант, быў зацверджаны бюджэт краіны. Але і гэты бюджэт немагчыма выканаць, зараз ён пераглядаецца, – кажа эканаміст Аляксандр Сінкевіч:

– Зараз мы назіраем драматычны абвал коштаў на сыравінным рынку і на валютным. І ў выніку адбываецца секвест бюджэтных расходаў як у Расеі, там на 10 адсоткаў, так і ў нас. У нас па сутнасці замарожаныя ўсе бюджэтныя артыкулы і адбываецца пераразлік. Зыходзячы напэўна з песімістычных чаканняў па коштах на нафту. І вынік, я думаю, будзе дзесці да канца студзеня – на пачатку лютага вядомы.

Таму зараз Беларусь знаходзіцца ў зоне няпэўнасці. Чыноўнікі чакаюць, што можа адбудзецца хоць нейкая стабілізацыя цен, што дазволіць планаваць бягучы год, іначай Беларусь чакаюць вялікія эканамічныя праблемы, – падводзіць выснову Аляксандр Сінкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя