Эканомічны прагноз у 2016 годзе будзе сцэнарным



Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-ты год будзе сцэнарным. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.

Па яго словах, Мінэканомікі рыхтуе тры сцэнары сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія залежаць ад кошту на нафту. „Сёння ёсць некалькі сцэнарыяў: 57, 45 і 30 даляраў за барэль нафты. Мы бярэм кошт нафты як адзін з найменш прадказальных і адначасова ключавых для ўсіх краін ЕўрАзЭС параметраў”, — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Па яго словах, распрацоўшчыкі схіляюцца да таго, каб базавым варыянтам узяць 45 даляраў за барэль нафты. У базавых умовах будзе разлічаны і бюджэт краіны на наступны год.

Намеснік міністра дадаў, што эканамічная палітыка ў 2016-м годзе застанецца гнуткай, накіраванай на не-дапушчэнне макра-эканамічных дыс-балансаў і арыентаванай на зніжэнне інфляцыі.