Эканоміка ў рэгіёнах патрабуе новых інвестыцый



Ці гатовыя рэгіянальныя ўлады самастойна вырашаць эканамічныя праблемы сваіх рэгіёнаў? Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, такіх кіраўнікоў у рэгіёнах вельмі мала – не хапае адпаведнай адукацыі і досведу. Аднак ёсць і выключэнні:

– Напрыклад, той жа Смаргоньскі рэгіён мае пэўных інвестараў, якія дазваляюць палепшыць сацыяльна-эканамічнае становішча ў раёне за кошт  стварэння новых працоўных месцаў. Але вялікіх спадзеваў на тое, што рэгіянальныя ўлады выцягнуць агульную эканамічную сітуацыю ў краіне, я б не ўскладаў.

У рэгіянальных уладаў у руках засталася мясцовая прамысловасць і мясцовыя паслугі. Там невялікія актывы. Але пэўныя магчымасці маюцца праз прыцягненне замежных інвестараў перадусім пад нявыкарыстаныя аб’екты нерухомасці. Для гэтага патрэбны пэўныя навыкі і кампетэнцыя, якіх бракуе ў беларускіх рэгіёнах, – патлумачыў эксперт.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота naviny.by