Эксперт: Лукашэнка не пойдзе на рэформы



Аляксандр Лукашэнка не пойдзе на рэформы, як не ішоў на іх 21 год свайго праўлення. Расея, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, выдасць чарговы крэдыт, таксама заплаціць за размяшчэнне вайсковых баз. Асабіста яму і яго клану будзе добра, чаго не скажаш пра дзяржаву і народ, прагназуе адзін з дасведчаных работнікаў фінансавай сферы:

– Будзем на задворках як эканомікі, так і палітычнага жыцця ў Еўропе. Пераўтворымся ў яшчэ адну “маленькую Албанію”, якую нячутна, нябачна. Упадзе ўзровень жыцця, будзе аддток кваліфікаваных кадраў за мяжу, моладзь не захоча жыць за тыя капейкі, якія прапануе дзяржава. Расквітнее беспрацоўе, будзе вельмі цяжка застацца на працы і знайсці новую.

Па словах фінансіста, гэта прагноз нецяжка збудаваць, ведаючы стан нашых прамысловых прадпрыемстваў і рынкі збыта, зарыентаваныя на Расею, якая сама знаходзіцца ў крытычным стане, але гэтага стараецца не заўважаць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота m.kp.ru