Эксперт: Неўзабаве адчуем сапраўдны эканамічны крызіс



Упершыню насельніцтва Беларусі ў новым стагоддзі адчуе, што такое сапраўдны эканамічны крызіс, – у гэтым перакананы эканаміст Аляксандр Сінкевіч. У сённяшніх умовах улада вымушана будзе пазбаўляць прадпрыемствы сацыяльнай нагрузкі, а бізнесу ствараць больш спрыяльныя ўмовы.

– Увесь цяжар эканамічных праблем будзе перакладзены на насельніцтва. У нас заўжды так – або прамысловасць цягне на сабе эканамічныя выдаткі і праблемы, або насельніцтва. Вось зараз і настаў перыяд, калі насельніцтва адчуе на сабе усе цяжкасці эканамічнага крызісу, у гэтым і будучым годзе. А бізнес, магчыма, пачне крыху ажыўляцца.

Нават абвал беларускага рубля пэўным чынам паспрыяе аздараўленню беларускай эканомікі, прынамсі гэта зробіць беларускія тавары больш таннымі, што падвысіць іх канкурэнтаздольнасць на знешнім рынку, – сцвярджае Аляксандр Сінкеівеч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belexport.biz