Еўразвяз пры выдзяленні крэдыта ўлічыць палітычныя фактары



Беларусь разлічвае атрымаць ад Еўразвязу макрафінансавую дапамогу ў 500 мільёнаў даляраў.

Як стала вядома агенцтву БелаПАН, адпаведную просьбу беларускі бок перадаў прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі ў кастрычніку.

Паводле наяўнай інфармацыі, Еўракамісія гатовая аказаць Беларусі тэхнічную дапамогу для структурнага рэфармавання эканомікі, і для падтрымкі ў пытанні ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Але пры гэтым Еўразвяз мае ўлічыць і палітычныя фактары, між іншым захаванне правоў чалавека.

belapan.by