Гарадзеншчына робіць стаўку на экспарт паслугаў



Улады Гарадзенскай вобласці разглядаюць экспарт турыстычных і медыцынскіх паслугаў як найбольш эфектыўныя захады па прыцягненні грошай у эканоміку рэгіёна. Павялічыць колькасць турыстаў на Гарадзеншчыне плануецца за кошт увядзення бязвізавага рэжыму ў раёне Аўгустоўскага канала.

Што да медыцынскіх паслугаў, то яны ўсё больш прывабліваюць іншаземцаў сваім коштам і якасцю – зазначае намеснік старшыні рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза Сяргей Каляда:

— У Беларусь паехалі, і я магу гэта сказаць адкрыта паводле сваіх назіранняў, людзі паехалі па медыцынскія паслугі. Людзі выявілі, што тут можна атрымаць добрыя медыцынскія паслугі, за грошы; добры гатэль, добрае медыцынскае абсталяванне.

Найбольшым попытам у іншаземцаў карыстаюцца стаматалогія і дыягностыка. Асноўнымі кліентамі медыцынскіх цэнтраў Гарадзеншчыны з’яўляюцца палякі і літоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня