Гарадзенскія прадпрыемствы вінныя больш 20 млн даляраў



Запазычанасці прадпрыемстваў і арганізацый Гарадзеншчыны па крэдытах на выплату заробкаў працоўным перавысілі 350 мільярдаў рублёў, што ў даляравым эквіваленце складае амаль 20 мільёнаў.

Незапатрабаванасць прадукцыі, якая не карыстаецца попытам у пакупнікоў з’яўляецца адным з галоўных чыннікаў заняпаду прадпрыемстваў, якія даўно прыйшоў час мадэрнізаваць, лічыць кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук:

– Нельга ісці ў XXI стагоддзе з тэхналогіямі, якім 30-40 гадоў – гэта пазаўчарашні дзень. Не таму, што працоўныя дрэнна працуюць, або інжынеры ў нас дрэнныя, а таму, што ніхто гэта ўжо больш не купляе. У нас ёсць зусім іншая канкурэнцыя, ёсць Кітай, ёсць Турцыя, ёсць Індыя, ёсць Усходняя Еўропа. Трэба арыентавацца та тое, што лепшае ў гэтым свеце ёсць, трэба працаваць разам з імі.

Многім прадпрыемствам рэгіёна банкі адмаўляюцца даваць крэдыты на выплату заробкаў працоўным, што прыводзіць да з’яўлення пратэрмінаванай запазычанасці па выплатах заробкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня