Гарадзенцы скардзяцца на новыя кватэры



Манапалізацыя будаўнічага рынка Гародні дзяржаўнымі прадпрыемствамі не лепшым чынам адбіваецца на якасці новых кватэраў. “Гроднапрамбуд” і “Гроднажылбуд” часта не выконваюць свае абавязкі перад забудоўшчыкамі і падманваюць іх чаканні.

nowabudy2 У выніку змяншаецца кошт кватэраў, але навасёлам грошы не вяртаюцца, зазначае старшыня праўлення таварыства індывідуальных забудоўшчыкаў аднаго з будаўнічых кааператываў Гародні Іна Шкляр:

– Фурнітура не адпавядае нашым вокнам. Была праведзеная экспертыза: у 90% кватэр вокны, рамы, шкло занадта цяжкія для гэтай фурнітуры. Яна аказалася таннай, дрэннай якасці і не для такіх вокнаў. У дамове адзначана таксама, што нашыя балконныя рамы павінны быць зашклёныя двухкамерным шклом, але там стаіць адно.

Манапалісты гарадзенскага будаўнічага рынка з’яўляюцца дзяржаўнымі прадпрыемствамі, у сувязі з чым скаргі на іх адрас застаюцца зазвычай незадаволеныя.

nowabudy Кантралюючыя структуры і судовыя ўстановы ў выпадку спрэчак прымаюць бок будаўнічых арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня