“Голас розуму” – для берасцейскіх прадпрымальнікаў



Друкаваныя матэрыялы пра неабходнасць правядзення рэформаў у беларускай эканоміцы атрымалі берасцейскія прадпрымальнікі і жыхары горада. Амаль тры сотні экземляраў бюлетэня “Голас розуму” распаўсюдзілі прадстаўнікі абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, – паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Уладзімір Вуек:

– Пытанне ў тым, што загад №222 – гэта палітычная кампанія. Калі сёння не адстаяць адмену загада №222, то з’явіцца 223, 224 і г.д. Для Беларусі гэта праблема агульная, бо мы атрымліваем амаль 200 тысяч беспрацоўных, якія будуць ставараць сацыяльную напружанасць.

Як адзначаюць актывісты АГП, іх мэта – аб’яднаць людзей, якія хочуць зменаў у эканамічнай сістэме краіны. Гэта і студэнты, і прадпрымальнікі, і іншыя катэгорыі грамадзян. І адзін з крокаў – гэта распаўсюд і абмен інфармацыяй пра тое, якім чынам гэта можна зрабіць.

Беларускае Радыё Рацыя