Грашовая дапамога па беспрацоў’ю – 16 даляраў



На Гарадзеншчыне грашовая дапамога па беспрацоў’ю штомесяц складае 240 000 рублёў ці амаль 16 даляраў Злучаных Штатаў Амерыкі.

Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў не толькі ў краіне, але і ва ўсім свеце. Жабрацкай дапамогі дзяржавы беспрацоўным не хапае нават на тое, каб штодзень купіць бохан хлеба і літар малака, у сувязі з чым, людзі, якія страцілі працу лічаць, што кіраўніцтва краіны здзекуецца са сваіх грамадзян, якія апынуліся ў складанай эканамічнай сітуацыі:

 – Знайсці працу будзе яшчэ больш складана, бо палова прадпрыемстваў зачынена. Сельская гаспадарка зруйнаваная. Знайсці працу для новых беспрацоўных немагчыма. У цэнтры занятасці ўжо нічога не прапаноўваюць.

Гарадзенскія ўлады прапануюць беспрацоўным вырашыць праблему адсутнасці сродкаў, прымаючы ўдзел у сельскагаспадарчых працах. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы рэгіёна чакаюць на палявых працаў усіх ахвотных і гарантуюць штодзённы заробак памерам 100 000 беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя