Калгасы выплочваюць заробак мукой і цукрам



У сувязі са складанай фінансава-эканамічнай сітуацыяй некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гарадзенскага раёна ажыццяўляюць выплату часткі заробкаў харчовай прадукцыяй уласнай вытворчасці ці цукровымі і мучнымі вырабамі.

Гаспадаркі знаходзяцца на дзяржаўнай датацыі і маюць вялікія пазыкі ў банках, што і вымушае іх ісці на непапулярныя крокі, якія па словах намесніка старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча сведчаць пра эканамічныя перспектывы такой мадэлі гаспадарання:

– Гэта вяртанне да змрочных часоў, калі былі страчаныя ўсе гаспадарчыя сувязі і нічога не заставалася, як толькі такім чынам выходзіць з сітуацыі. Зноўку будзе прымус. Натуральная гаспадарка не можа быць эфектыўнай. Наўрад ці тут можна разлічваць на пэўны росквіт пры прыняцці такіх рашэнняў.

На тэрыторыі Гарадзенскага раёна гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляюць сямнаццаць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў(былых калгасаў і саўгасаў.

Большасць з іх існуе дзякуючы дзяржаўным датацыям, за якія разлічвацца прыходзіцца сельскагаспадарчай прадукцыяй па закупачных коштах, якія дыктуе дзяржава.

Беларускае Радыё Рацыя