Калі старыя грашовыя адзінкі знікнуць з крамаў?



Праз месяц-другі ў абароце будуць грошы толькі новага ўзору – запэўніваюць у Нацыянальным банку.

1021294722

У той жа час у крамах не стае капеек, каб выдаваць рэшту, таму рэшту пераважна выдаюць „старымі” рублямі.

Сітуацыю пракаментаваў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка – Тарас Надольны. Ён прызнаў, што пакуль яшчэ рознічныя кропкі не маюць дастаткова новых грошай, але падкрэсліў, што праз месяц-другі сітуацыя кардынальна зменіцца.

„Выняццё старых грошай ідзе больш высокімі тэмпамі, чым нават чакалася”, – адзначыў Надольны.