Карупцыя ў Беларусі не скарачаецца



Карупцыя ў Беларусі раз’ядае ўсё, як іржа жалеза.  І гэта нягледзячы на пастаянныя заклікі Аляксандра Лукашэнкі да змагання з гэтай самай карупцыяй.

Былы галоўны эканаміст калгаса “Зарэчанскі”, фермер Іван Афанасік з вёскі Малая Сваротва Баранавіцкага раёна за доўгія гады змагання з безгаспадарчасцю і карупцыяй на мясцовым узроўні пераканаўся, што яна не змяншаецца, а мацнее і квітнее.

ivan afanasik

Кажа Іван Афанасік:

– На плошчы 32 га ў рулонах згнаілі сена. Людзям толькі па адным рулоне прадалі. Гэтага ж недастаткова, каб сваю кароўку пракарміць.

Выкарыстанне калгаснага транспарту ў асабістых мэтах. Так, старшыня за 50 км ездзіць дадому, у Баранвічы. Гэта ж якія сродкі ідуць на тое?.. Ён жа кожны дзень накатвае 100 км. І яго падаплечныя безгаспадарна карыстаюцца транспартам. Тэхніка не гатовіцца да пасяўной. У нас няма за што сёння купіць корм.

IMG_8713

Па словах Афанасіка, усе скаргі, куды б ты ні пасылаў, накіроўваюцца на разгляд і выкананне таму, на каго пішаш. Таму з усіх інстанцый, уключаючы праваахоўныя органы, ідуць адказы, што ўсё ў парадку.

Беларускае Радыё Рацыя