Хто ў дзясятцы галоўных падаткаплацельшчыкаў сталіцы?



Названы 10 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска. Сёлета ў студзені-ліпені яны заплацілі ў бюджэт амаль 31 працэнт кансалідаванага даходу горада. Пра гэта паведамляе інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — «Газпром трансгаз Беларусь» (былы «Белтрансгаз»), «Лукойл Беларусь», «Тытунь-інвест», «Мінскэнерга», «Мінскі завод вінаградных він», «Велком», «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», «Беларуская нафтавая кампанія», «Мабільныя ТэлеСістэмы», «Мінск Крышталь».

За сем месяцаў года 70 працэнтаў паступленняў у кансалідаваны бюджэт Менска забяспечыў недзяржаўны сектар эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя