Хто заменіць Сяргея Фралова?



Знакавая падзея, якая адбылася на мінулым тыдні ў Мастах, вонкава ні кім не была агалошана. Аднак, пра сыход з пасады дырэктара ЖКГ Сяргея Фралова ўсціш абмяркоўвае ўвесь горад. Яго сыход па ўласным жаданні з гэтай пасады каментуецца мастаўлянамі па рознаму.

mst

Прычына таму – адсутнасць галоснасці. Дзейнасць Сяргея Георгіевіча на гэтай пасадзе супярэчлівая. З аднаго боку недобраўпарадкаваныя двары дамоў горада і населеных пунктаў раёна, якія на ЖКГ “павесілі” раённыя ўлады, але не падмацавалі фінансава. З дугога – паспяховае ажыццяўленне першага ў РБ праекта па паасобнаму збору бытавых адходаў у межах міжнароднай праграмы ПРАААН.  Масты сталі прыкладам для Беларусі ў плане збору і перапрацоўкі бытавых адыходаў.

Сярод іншага Сяргей Фралоў быў ініцыятарам і здзяйсняльнікам пераўтварэння былой панскай сядзібы ў вёсцы Малыя Сцяпанішкі ў базу адпачынку. Праведзена рэканструкцыя будынка, збудаваны тэнісны корт. На мэце тут Фралоў меў зладзіць штучны вадаём.

З яго падачы Мастоўскае аддзяленне таварыства інвалідаў, якому ён прадставіў памяшканне, замовіла там жа яшчэ адзін праект у межах праграмы “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай эканомікі” і быў падтрыманы. Здзяйсненне яго пачнецца праз месяц. Ім жа быў прапанаваны авантурны праект па стварэнні вытворчасці па разліву пітной вады для пастаўкі на ўнутраны рынак і ў Расею. Заставалася невялікае: напісаць бізнес-план і адшукаць інвестара.

Сыход Фралова хоць быў для многіх нечаканым, але і прадказальным. Ужо як паўгода ён пачаў адыходзіць ад спраў: перастаў праводзіць планёркі, выдаваць нарады ды кантраляваць ход працы.

Зараз паўстае лагічнае пытанне: хто возьме на сябе адказнаць за вядзенне той гаспадаркі, рэалізацыю праекта ААН-ЕЗ, выпраўленне фінансавага стану арганізацыі.

Акрамя галоўнага і намесніка, якія непасрэдна займаюцца вытворчымі справамі прадпрыемства, як заўжды магчымы варыянты.

Найперш не адмаўляецца заняць гэту пасаду малады ініцыятыўны кіраўнік камбіната бытавога абслугоўвання Сяргей Пяцэвіч.

Ёсць  сталае меркаванне, што тую пасаду можа заняць цяперашні намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ Міхаіл Жук, які працяглы час працаваў у гэтай сістэме.

Язэп Палубятка, Беларускае Радыё Рацыя, Масты

Фота: Гродзенская Праўда