Кіраўнік МУС пра Данкверта: Праверка ў самым разгары



Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч растлумачыў, што дзеянні кіраўніка Рассельгаснагляду расцэньваюць як «дыскрэдытацыю канкурэнта».

Зараз у МУС зарэгістравана некалькі праверачных матэрыялаў, паведаміў у кіраўнік МУС Ігар Шуневіч з нагоды праверкі кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта, перадае tut.by.

 «Адзначу, гэта даследчая праверка. Яна ў самым разгары, і не хацеў бы раскрываць яе таямніцу. Мы пакуль збіраем матэрыялы, якім пазней будзе дадзена прававая ацэнка», – сказаў Шуневіч.

Па словах міністра, «шэрагу беларускіх прадпрыемстваў мог быць нанесены іміджавы і эканамічны шкоду наўмысна нашымі саюзнікамі ў Расеі».

Раней стала вядома, што расейскае падраздзяленне Transparency International мае намер звярнуцца ў Генпракуратуру ў сувязі з магчымым канфліктам інтарэсаў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта. Чыноўнік валодае актывамі ў сферы, якую рэгулюе яго ведамства, паведаміла РБК.

На магчымы канфлікт інтарэсаў кіраўніка Рассельгаснагляду раней указаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 3 лютага падчас сустрэчы з журналістамі і экспертнай супольнасцю ён заявіў, што супраць кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта трэба распачаць крымінальную справу за перыядычныя забароны на пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расею.

«Усе гэтыя данкверты – людзі зацікаўленыя. У кожнага з іх велізарныя латыфундыі. Яны самі з’яўляюцца вытворцамі таго ці іншага прадукту. Ці недзе „крышуюць”, або недзе ўласнікі. Але ні па цане, ні па якасці не могуць канкураваць з беларускай прадукцыяй. Таму ўсталёўваюцца гэтыя бар’еры», – сказаў Лукашэнка.

У адказ на гэта кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт рэкамендаваў навесці парадак на беларускіх прадпрыемствах. Ён таксама прызнаўся, што такія заявы прэзідэнта Беларусі разглядае як «не зусім карэктныя меры аказання ціску ў цэлым на службу». І запэўніў, што Расея не палітызуе пытанне супрацоўніцтва з Беларуссю па пастаўках сельгаспрадукцыі.

ej.by