Кіраўніцтва справамі прэзідэнта мае доўг за электраэнергію



Завінавачанасць спажыўцоў за пастаўленую энергію па стане на 1 кастрычніка склала амаль 4 трлн. рублёў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінэнерга.

Поўную аплату не забяспечылі арганізацыі Мінпраму, Дзяржкамваенпраму, „Беллегпрам” ды многія іншыя.

У пераліку таксама згадваецца Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Нацыянальная акадэмія навук Мінкультуры, Мінадукацыі й Мінспорту.

Апроч таго, арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці ва ўсіх абласцях не забяспечана поўная аплата за пастаўленую энергію. Меней за ўсіх сплаціла Менская вобласьць — крыху больш за 77%.

Беларускае Радыё Рацыя