Кітай выдаткоўвае Беларусі 32 мільёны даляраў тэхніка-эканамічнай дапамогі



Кітай прадаставіць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу ў памеры двухсот мільёнаў юаняў, гэта звыш трыццаці двух мільёнаў даляраў. Пазыка выдзяляецца „ў адпаведнасці з патрэбай урада Рэспублікі Беларусь,” –  адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пагадненні паміж урадамі дзвюх краін.

Пагадненне было падпісана і ўступіла ў сілу 10 траўня падчас візіту ў Менск кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна. У тэксце дакумента адзначаецца, што сродкі выдзяляюцца для дадатковага фінансавання праекту „Будаўніцтва студэнцкага інтэрнату”, а таксама падрыхтоўкі і рэалізацыі праекта „Будаўніцтва сацыяльнага жылля”.

Беларускае Радыё Рацыя