Клайпедскі порт у чаканні кітайскіх грузаў



Значэнне клайпедскага порту для эканомікі Беларусі нашмат павялічыцца пасля таго, як запрацуе беспрэцэдэнтны праект «Новы шаўковы шлях». Калі цяпер порт Клайпеды пераважна выкарыстоўваецца дзеля транзіту беларускіх грузаў, найперш калійных угнаенняў, у далёкія краіны свету, то пасля запуску «Новага шаўковага шляху» кітайскія грузы для Беларусі будуць морам перавозіцца ў Клайпеду, а адтуль чыгункай у Беларусь. Пра такія магчымасці 5 кастрычніка шмат гаварылі ўдзельнікі Беларуска-літоўскага транспартнага форуму, які пачаўся ў Менску. Літоўцы хочуць паглыбіць акваторыю порту да 17 метраў. Гэта дасьць магчымасць прымаць буйныя караблі, а значыць — зменшыць транспартныя выдаткі.

Беларускае Радыё Рацыя