Колькасць расейскіх турыстаў у Беларусі зменшылася



За шэсць месяцаў гэтага году колькасць расейскіх турыстаў, якія адпачываюць у Беларусі, зменшылася на траціну ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам. Пра гэта паведаміў прадстаўнік „Цэнтркурорту” Сяргей Верлуп на круглым стале ў Менску.

Паводле яго, расейскія адпачывальнікі складаюць больш за 40% у беларускіх санаторыях і дамах адпачынку.

Сярод прычынаў зніжэння попыту на беларускія здраўніцы з боку расейскіх турыстаў Верлуп назваў «запавольванне росту эканомікі Расеі». Акрамя таго, зазначыў ён, «у Расеі назіраецца рост патрыятычных настрояў, цікавасці да сваёй краіны і, адпаведна, да расейскіх курортаў».