Колькі выдаткуе дзяржава на працаўладкаванне беларусаў?



У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны распавялі, колькі грошай выдаткуюць на працаўладкаванне беларусаў у бліжэйшыя пяць гадоў.

1353742087_calculator1-620x250Паводле Дзяржаўнай праграмы па сацыяльнай абароне і спрыянні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, на дапамогу ў пошуках працы ў Беларусі выдаткуюць амаль 2 трлн рублёў.

За апошнія пяць гадоў у органы дзяржслужбы занятасці звярнуліся 1,3 млн асобаў, 850 тысяч з іх былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя. Службы занятасці дапамаглі знайсці працу 900 тысячам грамадзянаў, паведамляе БелТА.

Адукацыйныя прапановы не адпавядаюць патрэбам рынку працы, з-за чаго і ўзнікае разыходжанне ў колькасці вакансіяў і кандыдатаў на працу.

Фота simoron.su