Колькі яшчэ будзе ўмацоўвацца рубель?



Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб распавядае пра тое, чаму ў апошні час умацоўваецца беларуская нацыянальная валюта.

З пачатку жніўня даляр патаннеў ужо на 0,0670 беларускага рубля (мінус 3,36%) і працягвае знаходзіцца на сваім трохмесячным мінімуме. Еўра з пачатку месяца згубіў мінус 1,40%.

Вадзім Іосуб: Умацаванне рубля ў першую чаргу звязана з чыстымі продажамі валюты, якое насельніцтва прадае больш, чым набывае. Пры гэтым у ліпені чыстымі прадаўцамі былі і прадпрыемствы. Акрамя таго, ёсць яшчэ так званы рэзерв. Мы ведаем, што Нацыянальны банк купляе валюту для папаўнення залатавалютных рэзерваў, і, калі б не гэтыя пакупкі Нацбанка, то ўзмацненне беларускага рубля было б яшчэ больш моцным.

РР: Колькі яшчэ будзе ўзмацняцца рубель?

Вадзім Іосуб: У такога руха на ўзмацненне яшчэ ёсць патэнцыял. Рубель можа ўзмацняцца па меншай меры да таго часу, пакуль істотна не пагоршыцца гандлёвы баланс, і прадпрыемствы не пачнуць купляць на чыстай аснове валюту ў аб’ёмах, якія перавышаюць чысты продаж валюты насельніцтвам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info