Кожнае чацвёртае прадпрыемства ў Менску – стратнае



За пяць месяцаў бягучага года стратнымі былі 423 арганізацыі Менска, ці 25% ад агульнай колькасці. Удзельная вага стратных арганізацый склаў: у прамысловасці – 35%; у будаўніцтве – 24%; у гандлі – 38%; гасцініцах і рэстаранах – 29%; і столькі ж на транспарце.

У студзені-траўні  сума чыстай страты стратных арганізацый Менска склала 4 трыльёны 87 мільярдаў рублёў. Гэта амаль у 2,5 разы больш, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Фота rumol.org