Крэдыт без даведкі пра даход?



Пастанова праўлення Нацбанка №253 ад 18 красавіка 2014 года, якой было ўведзена патрабаванне аб прадастаўленні даведак пра даходы для ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб, з 1 траўня 2017 года спыніла дзеянне. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацбанка.

Так, з 1 траўня банкі самастойна будуць вызначаць падыходы да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб, у тым ліку пры вызначэнні пераліку спадарожных дакументаў, якія падаюцца заяўнікам.

Пастанова №253 была часовым нарматыўным прававым актам, прынятым з мэтай падвышэння якасці ацэнкі банкамі крэдытаздольнасці заяўніка. Дакументам прадугледжвалася, што ацэнка банкам крэдытаздольнасці фізічнай асобы для прыняцця рашэння пра прадастаўленне яму крэдыту, а таксама пра заключэнне дамовы фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, па грашовым абавязацельстве фiзiчнай асобы ажыццяўляецца пры наяўнасці аднаго або некалькіх наступных дакументаў:

— даведка пра памер заробку (грашовага забеспячэння);

— даведка пра памер пенсіі;

— даведка пра прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;

— даведка пра памер штомесячнага грашовага забеспячэння;

— даведка пра даходы, вылічаныя і ўтрыманыя сумы падаходнага падатку з фізічных асоб;

— іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу.

«З улікам неабходнасці забеспячэння больш гнуткіх падыходаў да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб і стварэння ўмоў для развіцця сучасных банкаўскіх паслуг з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання дзеянне пастановы №253 не працягвалася», — растлумачылі ў Нацбанку.

Паводле Tut.by