Крызіс на Гарадзеншчыне



За дзевяць месяцаў бягучага года цалкам разлічыліся з бюджэтнымі плацяжамі толькі тры раёны Гарадзенскай вобласці – Воранаўскі, Ашмянскі і Шчучынскі. Астатнія трынаццаць маюць пазыкі ў сувязі з неплацёжаздольнасцю прадпрыемстваў і арганізацый.

Як зазначае старшыня Гарадзенскай абласной падатковай інспекцыі Лідзія Сямашка, такая сітуацыя наўпрост звязаная з крызіснымі з’явамі ў эканоміцы рэгіёна:

– У вобласці няпростая эканамічная сітуацыя. Дэвальвацыя расейскага рубля, а таксама рост курса даляра безумоўна паўплывалі на фінансава-эканамічныя паказчыкі, нават калі глядзець на сённяшнія лічбы.

Бюджэт Гарадзенскай вобласці папаўняюць больш за 16000 арганізацый і 340000 фізычных асобаў. За дзевяць месяцаў падаткавікі Панямоння паклалі ў дзяржаўны бюджэт амаль 12 трыльёнаў рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя