Крызіс у беларускім машынабудаванні



Існуе пратэрмінаваная запазычанасць за трактары ды камбайны, пастаўленыя яшчэ летась, — гаворыць першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі.

Гэтая тэхніка ўжо двойчы паўдзельнічала ў пасяўных ды уборачных кампаніях.

— А разлікі з Трактарным заводам і Гомсельмашам нязробленыя. Калі лічыць па-старому, там каля 100 мільярдаў унутранай дэбіторскай запазычанасці, якая ёсць па сельгасмашынабудаўніцтву.  

Агульны фінансавы стан машынабудаўнічага комплексу Сьвідзерскі ацэньвае як «даволі напружаны».

— Кошт крэдытных рэсурсаў пакуль вышэйшая за тую прыбытковасць, якую мы можам забяспечыць па рэалізацыі машынабудаўнічай прадукцыі. Гэты працэс даволі зменлівы. Вось напрыклад БМЗ у першым квартале паказваў найбольшую стратнасць, а цяпер мы бачым, што ён выйшаў на прыбытковую працу, а жнівень быў ну вельмі паспяховы. А вось у верасні мы ўбачылі падзенне сусветных цэн на металы, а на сусветныя параметры мы ўплываць ніяк не можам.   

Гаворачы пра супрацу ў межах Еўразійскага Эканамічнага Саюзу, намеснік міністра паскардзіўся на шматлікія адміністрацыйныя бар’еры, якія выстаўляе Расея. Расейскія кампаніі ў адрозненні ад беларускіх атрымліваюць пэўныя прэферэнцыі і субсідыі ад свайго ураду.

Стас Дадэрка, Блеарускае Радыё Рацыя