Купляюць валюты больш, чым прадаюць



Беларусы ў лістападзе купілі валюты больш, чым прадалі. Чыстая купля валюты насельніцтвам склала 84 мільёны даляраў. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку. Фізічнымі асобамі было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты на больш чым 574 мільёны даляраў, а купілі яны 658 мільёнаў. Суб’екты гаспадарання – рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на 1 мільярд 350 мільёнаў даляраў, а купілі – паўтара мільярда.

Беларускае Радыё Рацыя