Курсы даляра і еўра выраслі па выніках таргоў на біржы



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 верасня 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і еўра, умацаваўся да расейскага рубля.

даляр

Па выніках таргоў курс даляра вырас на 0,0014 рубля (0,07%) і склаў 1,9574 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0015 рубля (0,07%) і склаў 2,1972 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0106 рубля (0,35%) і склаў 3,0015 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту.

У чацвер цэны на нафту ўпалі да свежага двухтыднёвага мінімуму ў ходзе еўрапейскіх таргоў, працягваючы зніжацца на фоне павышаных асцярог з нагоды сусветнага лішку запасаў. Марка Brent да поўдня вагаецца ў цане ў раёне 46 даляраў за бараль, сведчаць дадзеныя таргоў.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 24,33 капейкі, склаўшы 65,2170 рубля.

belapan.by