Кыргызстан далучаецца да Еўразійскага эканамічнага саюзу



Кыргызстан з 6 жніўня 2015 году становіцца паўнапраўным чальцом Еўразійскага эканамічнага саюзу. Паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі. Такім чынам, Кыргызстан становіцца пятым чальцом Еўразійскага эканамічнага саюзу нараўне з Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам і Расеяй. Улады Кыргызстана прынялі рашэнне ўступіць у тады яшчэ Мытны саюз вясной 2011 году.

У снежні мінулага году ў Маскве падпісалі пагадненне пра далучэнне рэспублікі ўжо да ЕАЭС, а ў траўні – пратаколы да гэтага дакумента. З усіх краін саюзу Кыргызстан мае агульную граніцу толькі з Казахстанам.

Беларускае Радыё Рацыя