Латвійскі бізнес вітае прыпыненне санкцый да рэжыму Беларусі



Эканамічная супраца паміж Латвіяй і Беларуссю  выглядае станоўча і зараз, але прыпыненне і канчатковае зняццё санкцый супраць Менску будзе спрыяць далейшаму развіццю стасункаў.  На думку міністра эканомікі Латвіі Даны Рэйзніецэ-Азолы, асабліва гэтага чакае латвійскі бізнес:

– Бізнес, зразумела, хоча і чакае найбольш спрыяльнага асяроддзя для супрацы. Мы са свайго боку падтрымліваем цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю, а санкцыі гэтаму не спрыяюць.

Нагадаем, рашэнне аб прыпыненні санкцый да Беларусі прынятае Еўразвязам 12 кастрычніка, але юрыдычнае афармленне рашэння чакаецца 31 кастрычніка.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота rus.tvnet.lv