Літва гатова спрыяць уступленню Беларусі ў СГА



Літва гатовая кансультаваць Беларусь адносна ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта заявіў віцэ-міністр замежных справаў Літвы Раймундас Каробліс. Літва гатовая даць Беларусі тэхнічную дапамогу, а таксама дапамагчы ў рэалізацыі рэформаў.

Аднак, дадаў Каробліс, ніякіх просьбаў аб дапамозе Літва пакуль не атрымала. Тым больш, зараз гаворка ідзе толькі пра аднаўленне перамоваў аб уступленні Беларусі ў СГА, таму нельга прагназаваць, як надоўга гэты працэс зацягнецца.

Нагадаем, працэс далучэння Беларусі да СГА доўжыцца ўжо больш за 20 гадоў. Пры гэтым у кіраўніцтве краіны неаднаразова ставілі пад сумнеў мэтазгоднасць уступлення ў арганізацыю.