Лукашэнка праінспектуе Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне



Баранавічы ў чарговы раз чакаюць візіту кіраўніка дзяржавы. Як мяркуецца, Аляксандр Лукашэнка наведае Баранавічы ў пятніцу, 7 жніўня — піша выданне «Інтэкс-прэс». Хутчэй за ўсё, адным з пунктаў візіту Лукашэнкі стане Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне. Акурат сканчаюцца тэрміны маштабнай мадэрнізацыі на прадпрыемстве. На чыгуначным пераездзе па вуліцы Кірава працоўныя бялілі бардзюры. Пачаў дзейнічаць фантан у пажарнай частцы па вуліцы Кірава.

«Сёння «пыласос» (для лісця) прывезлі, нават не ведаем, як ім карыстацца, ніколі такога не бачылі, — расказала адна з жанчын-дворнікаў. — Сказалі, мясці хоць да раніцы, але вуліца павінна быць чыстай».

14106337863

bar9-sn2rl

bar7-ul93u

Беларускае Радыё Рацыя

Фота govorim.by