Макей: Ёсць праблемы з прасоўваннем прадукцыі



Пра праблемы з прасоўваннем некаторых відаў беларускай прадукцыі на знешніх рынках заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у Менску на штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў пад назвай „Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускіх замежных устаноў у сучасных умовах”. Паводле яго слоў, мінулы год „быў напружаным, але ў той жа час выніковым”.

Уладзімір Макей

Паводле слоў Уладзіміра Макея, пытанне прасоўвання беларускай прадукцыі на знешнія рынкі таксама будзе абмяркоўвацца ў ходзе семінара:

– Набалеўшыя пытанні, якія многіх цікавіць, гэта прыцягненне інвестыцый, паляпшэнне іх якасці, павышэнне эфектыўнасці асваення сродкаў. Думаю, што рэальныя перспектывы інвестыцыйнай дзейнасці вам захочацца абмеркаваць з памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кірылам Валянцінавічам Рудым. Давайце паспрабуем зірнуць на сітуацыю па-новаму, пераасэнсаваць і разам выпрацаваць новы рэцэпт павышэння ўстойлівасці нашых пазіцый на традыцыйных рынках і эфектыўнасці асваення новых.

Па словах Макея, у ходзе семінара таксама запланаваны сустрэчы дыпламатаў з прадстаўнікамі рэгіёнаў.

„Менавіта рэгіёны могуць і павінны стаць рэзервам нашага росту. Як паказвае практыка, дыверсіфікацыя і пашырэнне кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў дазваляюць дамагчыся нарошчвання экспарту і прыцягнення інвестыцый”, – сказаў Уладзімір Макей.

belapan.by