Малую пакупніцкую здольнасць фіксуюць берасцейскія прадпрымальнікі



Большасць кропак на рынках – на мяжы закрыцця. Пытанне з сертыфікатамі, якое іх турбавала на пачатку году, ужо вырашана. Яны закупаюць тавар у Маскве, Гародні або ў польскіх крамах. Прадстаўнікі дробнага бізнэсу распавялі пра тое, як выглядае сітуацыя на рынках:

– Проста сталі вазіць менш тавару. Прывозім тое, што можна знайсці пад дакументы. Рост у нас такі ж самы, як у людзей зарабатная плата. У людзей зарплаты няма – таму і попыту няма.

– Няма людзей на рынку. Я думаю, гэта звязана з тым, што ў людзей няма грошай.

– Няма зарплат – няма грошай – няма прадажаў. Таму цэны апусцілі да самага мінімуму, таму што па той цане, па якой хацелася б прадаваць, – не прадаецца.

brest_rynak

Дробныя бізнэсоўцы ў Берасці пакуль не вызначыліся з планамі на наступны год. Палова кропах на берасцейскіх рынках сёлета закрылася.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by