МАРГ выступае за спрашчэнне вядзення бізнесу ў малых гарадах



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выступае за спрашчэнне вядзення бізнесу ў малых гарадах, заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч на палях XVIII Асамблеі дзелавых колаў у Менску.

Уладзімір Калтовіч расказаў, што МАРГ падрыхтаваны праект указа, які датычыцца спрашчэння работы бізнесу ў малых гарадах у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг. „Там вылучаны пэўныя ўмовы, пры якіх ІП або юрыдычныя асобы трапляюць пад дзеянне ўказа. Мы абмеркавалі гэта з дзяржаўнымі органамі, не з усімі знайшлі разуменне. Прадаўжаем працэс абмеркавання”, – адзначыў міністр.

На яго думку, развіваць канкурэнцыю шляхам спрашчэння вядзення бізнесу ў малых гарадах неабходна для таго, каб разняволіць ініцыятыву. „Ёсць прэцэдэнт – аграэкатурызм. За дзесяць гадоў з 30 аграэкасядзіб мы маем больш за 2 тыс. Гэта той індыкатар, які сведчыць, што ў грамадстве ёсць зацікаўленасць, магчымасць утвараць прадпрыемствы, працаваць, вырашаць пытанне самазанятасці”, – рэзюмаваў Уладзімір Калтовіч.

belta.by