МАЗ шукае новых замежных інвестараў



Ідэя аб’яднаць МАЗ і КамАЗ знятая з павесткі дня. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі:

— Тое, што прапаноўвалася, не зусім адпавядала інтарэсам Менскага аўтамабільнага завода. Планавалася, што агульны рэзідэнт будзе створаны на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і там ішла гаворка пра перадачу часткі акцыяў МАЗ. 

Намеснік міністра паведаміў, што існуе праграма развіцця МАЗ-у, шукаюцца інвестары, у тым ліку ў Расеі, Кітаі ды Еўропе. Таксама па словах Свідзерскага, новых машынабудаўнічых холдынгаў у Беларусі ствараць не плануецца, цяпер іх існуе 17.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя