Мільён еўра ў бюджэт Гародні ад ігральнага бізнэса



Ігральны бізнэс прынёс у бюджэт Гародзенскай вобласці больш аднаго мільёна еўра. На тэрыторыі Гародзенскай вобласці размешчана 22 залы гульнявых аўтаматаў і 29 букмекерскіх кантор.

Усяго ў кансалідаваны бюджэт Гародзенскай вобласці за студзень-кастрычнік 2015 паступіла 13 782.600.000.000 рублёў падаткаў і плацяжоў, план даходаў выкананы на 102%, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

Ад індывідуальных прадпрымальнікаў паступіла 364.800.000.000 рублёў або 2,6% бюджэту, ад фізічных асоб – 539.300.000.000 рублёў або 3,9% бюджэту.

Больш за шэсцьдзесят адсоткаў усіх паступленняў сфарміравана за кошт трох падаткаў: акцызаў (25,5%), падаходнага падатку (20,7%) і падатку на даданую вартасць (17,2%).