Мінпрацы абяцае ўвесці страхаванне ад беспрацоўя



У Беларусі могуць увесці страхаванне ад беспрацоўя. Заявіў сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Паводле ягоных слоў, распрацоўка прапановаў па развіццю ў краіне сістэмы страхавання ад беспрацоўя прадугледжана мерапрыемствамі падпраграмы „Садзейнічанне занятасці насельніцтва” на 2016-ты-2017-ты гады.

«Заканадаўства іншых краінаў у гэтым пытанні ў значнай ступені адрозніваецца, што не дазваляе казаць пра адзіныя падыходы у арганізацыі сістэмы страхавання ад беспрацоўя, — сказаў Андрэй Лабовіч. — У Беларусі пры распрацоўцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя будуць улічаныя найбольш прымальныя для нашай краіны падыходы».

БелТА