На Берасцейшчыне пашыраецца рэжым няпоўнай занятасці



Тысячы людзей у Берасцейскай вобласці працуюць па скарочаным графіку. Па інфармацыі галоўнага статыстычнага ўпраўлення рэгіёну, у рэжыме няпоўнай занятасці знаходзяцца каля двух дзясяткаў прадпрыемстваў. У іх шэрагу – Брэстмаш, Палессе, СІТОМО, Брэстгазаапарат, Берасцейскі электралямпавы завод ды іншыя. Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Леанід Майструк перакананы, што перш чым вырашаць праблему на рынку працы – трэба яе прызнаць:

 – Улада павінна адказаць, што рабіць з гэтымі прадпрыемствамі і што рабіць з людзьмі, якія працуюць на гэтых прадпрыемствах. Калі ўлада ведае, як адказаць на гэтыя праблемы, тады гэтыя праблемы могуць быць не на столькі вострымі. Калі не зможа адказаць, тады людзі будуць мець сур’ёзныя клопаты, праблема яшчэ больш ускладніцца, і людзі будуць адкрыта казаць пра нявырашаныя праблемы.

Заробак у грамадзян, якія працуюць няпоўны тыдзень, ледзь дацягвае да мінімальнага, а гэта значыць, што яны атрымоўваюць па 2-3 мільёны беларускіх рублёў у месяц.

Беларускае Радыё Рацыя