На БВФБ біржы таргі валютай прыпыняліся па тэхнічных прычынах



Таргі замежнай валютай на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 ліпеня прыпыняліся па тэхнічных прычынах. Іх вынікі былі адмененыя, паведамляе ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа”.

Таргі адноўленыя ў 13.30 і працягнуцца паўтары гадзіны, паведамілі БелаПАН на біржы.

Раней на сайце БВФБ былі апублікаваныя вынікі сённяшніх таргоў 13 ліпеня, згодна з якімі курс долара знізіўся на 133 рублі да 15.259 рублёў, курс еўра знізіўся на 200 рублёў да 16.846 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся на 1,95 рубля да 268,33 рубля.

Аднак пазней на сайце з’явіліся звесткі аб выніках таргоў за 10 ліпеня.