На Гарадзеншчыне сярэдні заробак знізіўся на 3%



Сярэдні заробак на Гарадзеншчыне складае 304 еўра. Дадзеныя нацыянальнага статыстычнага камітэта сведчаць аб тым, што за чатыры месяца бягучага года рэальныя заробкі жыхароў вобласці зменшыліся больш як на 3%.

І гэта, па словах прадстаўніка Беларускага прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці па Гарадзенскай вобласці Васіля Корабава, адлюстроўвае агульную сітуацыю ў эканамічным сектары краіны:

– Каб сплаціць усе пазыкі, якія дзяржава брала, трэба ўрэзаць заробкі. Грошы імкнуцца браць з любой магчымасці, дзе толькі можна ўзяць. Людзі зараз на раздарожжы, яны баяцца таго, не дай бог, іх звольняць, з працай цяпер вельмі цяжка, бо паўсюль зараз адбываюцца скарачэнні і зменшэнне заработнай платы.

Сярод лідараў па намінальна налічанаму заробку знаходзяцца работнікі сферы фінансавай дзейнасці, навуковых даследаванняў, будаўніцтва, транспарту і сувязі. У аўтсайдэрах – традыцыйна сельская гападарка, ахова здароўя, адукацыя і культура. Пракладам, чысты месячны заробак настаўнікаў на Гарадзеншчыне складае ў сярэднім 265 еўра.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня