На падтрымку сем’яў з дзецьмі траціцца 2% ВУП



Беларусь траціць на падтрымку сем’яў з дзецьмі 2% свайго валавога ўнутранага прадукту.

дзіцё

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла намесніца начальніка аддзела гендэрнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка:

– Расходы дзяржавы на выплату дапамогі сёння вельмі значныя – у 2015 годзе яны склалі больш за 17 трыльёнаў рублёў, ці 2% ад ВУП. Рэалізуюцца маштабныя праграмы сямейнага капіталу. Усяго па стане на 1 жніўня, за перыяд дзеяння праграмы, у “Беларусбанку” адкрыта 22392 дэпазітныя рахункі на агульную суму 223 мільёны 920 тысяч даляраў.

Па затратах на матэрыяльную падтрымку сям’і ў Еўропе лідарамі з’яўляюцца скандынаўскія краіны – 4 і больш працэнтаў ад ВУП. Выдаткі большасці астатніх еўрапейскіх дзяржаў знаходзяцца ў межах 2-3% ад ВУП.

Беларускае Радыё Рацыя