На заводзе ў Маладзечне рабочыя не выйшлі на працу



На заводзе металаканструкцый у Маладзечне рабочыя адмовіліся выходзіць на працу.

Рабочыя патрабавалі выплаціць запазычанасці ў заробках. Кіраўніцтва прадпрыемства заяўляе, што сітуацыя на заводзе складаная – Расея не хоча набываць прадукцыю:

– Генеральны дырэктар два месяцы выконвае свае абавязкі, і мы на яго ўсе “кацім бочкі”, мы чакаем кіраўніка, які дасць штуршок заводу. Мы не здолелі загрузіцца ў Расеі, доўга можна тлумачыць. Куды мы ездзілі і навошта. Не здолелі. Там нас не хочуць. Магчыма, новы кіраўнік наладзіць працу па-іншаму. Таму ілюзій ніякіх не маем. Сёння ўсё, што атрымліваем – толькі на ежу грошы.

На заводзе працуюць звыш тысячы чалавек. Людзі не ведаюць, чым плаціць за самыя асноўныя прадукты:

Гэта словы кіраўніка: грошы пералічаныя расейскімі рублямі. У панядзелак адчыніцца банк – атрымаеце. У пятніцу таксама абяцалі, што будуць грошы. Людзі да таго дажыліся, што хлеба няма за што купіць. 

Менэджары завода паабяцалі разлічыцца да канца тыдня толькі з часткай пазыкаў. Кіраўнікі прадпрыемства звязваюць надзеі з будоўляй шахтаў будучага «Слаўкалія». Аднак многія праекты замарожаныя ў сувязі з абвалам расейскай эканомікі ў выніку санкцый за агрэсію ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя